20 снежня 2024 года Мётчанская школа адсвяткавала 140-гадовы юбілей.
20 снежня 2024 года Мётчанская школа адсвяткавала 140-гадовы юбілей. На ўрачыстае мерапрыемства сабралася мноства сяброў, выпускнікоў, былых работнікаў, бацькоў вучняў, пенсіянераў і ветэранаў працы. Цёплыя словы гучалі ў гонар педагогаў і работнікаў установы адукацыі, якія сваёй плённай, натхнённай, творчай працай стваралі падмурак для адукацыі падрастаючых пакаленняў. Асаблівыя словы светлай памяці былі прысвечаны настаўнікам, што пакінулі гэты свет, але назаўсёды засталіся ў сэрцах вучняў, бацькоў, калег, аднавяскоўцаў. Творчыя калектывы дашкольнікаў і вучняў парадавалі гледачоў музычнымі сюрпрызамі. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт "Берагіня" прадставіў віншавальную праграму з усімі любімымі народнымі прыпеўкамі, танцамі, карагодамі. Гучалі вершы на роднай мове, і струны цымбал краналі душу. Хор вучняў і настаўнікаў спяваў гімн сваёй малой радзіме, сваёй школе. Мы ўдзячны ўпраўленню па адукацыі Барысаўскага райвыканкама за высокую ацэнку нашай працы, за ўзнагароджанне лепшых работнікаў падзякамі і ганаровымі граматамі, за падарунак для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі. Выражаем падзяку прафсаюзнай арганізацыі за выншаванне і падарунак. Парадаваў сваёй прысутнасцю на свяце старшыня Барысаўскай арганізацыі "Белая Русь" Уладзімір Даніілавіч Васільеў. Напярэдадні Новага года Мётчанская сярэдняя школа падвяла вынікі праведзенай працы і паставіла перад сабою новыя прыярытэтныя задачы па арганізацыі якаснай адукацыі на ўсіх ступенях!