24 красавіка ў Мядоцкай школе адзначыў свой 30-гадовы юбілей Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт "Берагіня". Самабытны, каларытны, нацыянальны - так можна ахарактарызаваць гэты калектыў. А яшчэ гучны, вясёлы, музычны. Самае галоўнае, што вылучае гурт - рэпертуар, які грунтуецца на мясцовых песнях, гульнях, танцах.