23.10.2024
23 кастрычніка 2024 года прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход
на тэму «Бяспека ў нашых руках» , на якім разглядаліся розныя
пытанні.
Асаблівая ўвага была надзелена пытанням па правілах бяспекі ў час
восеньскіх канікулаў, правілах пажарнай бяспекі. Навучанню дзеянням у
выпадку ўзнікнення небяспечных надзвычайных сітуацый, адказнасць
бацькоў за пакіданне дзяцей без нагляду. Прафілактыка інфекцыйных
захворванняў, вакцынацыя. Роля сям’і ў развіцці маральных якасцей
падлетка.Прафілактыка гвалту і жорсткага абыходжання з непаўналетнімі.
Прыклад бацькоў у фарміраванні адказных, бяспечных паводзін. Заклік
бацькоў быць найбольш уважлівымі да сваіх дзяцей.
На сходзе прысутнічалі медыцынскі работнік УЗ «Барысаўская бальніца
No2» Мётчанская амбулаторыя, Безручонак Л.М і галоўны спецыяліст
Барысаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях І.А. Басаковіч.