Першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння" быў прысвечаны маральным каштоўнасцям і адзінству беларусаў. Значным момантам урока сталі асноўныя напрамкі і дасягненні міралюбівай палітыкі Беларусі, меры, што прымаюцца дзяржавай па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. На першым уроку навучэнцы зразумелі, што будучыню можна пабудаваць толькі ў мірнай, незалежнай і суверэннай дзяржаве. Агульная задача - працаваць на карысць нашай малой радзімы і ўсёй краіны, памятаць і захоўваць дасягненні нашых продкаў, памнажаць іх, а таксама дасягаць новых вяршыняў у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства. Толькі мірнай працай і стварэннем мы захаваем моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь.
Намеснік камандзіра першай вучэбнай батарэі 3-й гв. школы в/ч 43064 Нішчэрэтава А.П наведала ўстанову і расказала аб прафесіі ваеннага, а таксама запрасіла на экскурсію ў 72-і АВЦ.