Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для савецкіх людзей. Яна прайшла праз лёсы кожнай сям'і, дакранулася сваім дыханнем да ўсіх людзей. Памяці юных хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін свету, тых, хто вёў барацьбу і паміраў за свабоду, роўнасць і шчасце, памяці юных герояў-антыфашыстаў прысвечана ўрачыстая лінейка.