Дзень ведаў - свята кніг, кветак, сяброў, усмешак! Дзверы школы расчыніліся зноў, каб даць старт новаму навучальнаму году. Усе рабяты адпачылі і сабраліся на школьным двары. Яны радаваліся сустрэчы з аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі, любімымі настаўнікамі. Святочна апранутыя вучні і вучаніцы з букетамі кветак, настаўнікі, бацькі запоўнілі школьны двор. Гучыць музыка, вучні становяцца па класах. Усё напоўнена ўрачыстасцю і гонарам, што ты часцінка дзяцінства, гэтага вялікага свята - Дня ведаў. Бо веды - гэта будучыня кожнага з нас, гэта будучыня краіны. Самы хвалюючы момант для першакласнікаў. А для выпускнікоў - самы момант сістэматызаваць свае веды для далейшага жыццеўладкавання.