Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 43 90; 75 14 86; 77 43 30; 77 43 60
222146, Борисовский район, д. Н.Мётча, ул. Школьная, 9-А

Экскурсія на "Камунарку"

30.01.2026
Экскурсія на "Камунарку"

Рабяты пабывалі з экскурсіяй на фабрыцы "Камунарка".  Чароўны свет салодкіх прысмакаў рабяты адчулі адразу, калі зайшлі ў будынак. Экскурсія пачалася ў  актавай зале, дзе навучэнцам расказалі пра гісторыю ўзнікнення "Камунаркі" і пра тое, як вырабляеццца шакалад, колькі этапаў ён праходзіць, пакуль трапіць ў прыгожую паперку, а потым на  паліцы магазінаў, адкуль прывозяць  кава бабы, а таксама аб тонкасцях вырабу шакаладных вырабаў. Вельмі спадабаўся рабятам фільм пра тое, як менавіта здабываюцца кава бабы, якія потым ператвараюцца  ў "Любімую Алёнку" ці салодкага "Сорванца".  Экскурсавод дазволіла самім рабятам патрымаць у руках таямнічыя кава бабы.

І вось сама экскурсія! Спачатку рабятам выдалі спецыяльнае адзенне і персанальны гід з навушнікам, каб лепш чуць экскурсавода, таму што на вытворчасці вельмі шумна. Экскурсавод правяла дзяцей па вафельных і шакаладных цэхах, пазнаёміла з вытворчасцю цукерак і вафлі. Прыемным дадаткам  стала дэгустацыя  цукерак у кожным цэху.  А пасля экскурсіі рабят чакаў яшчэ адзін сюрпрыз - салодкія падарункі ад кандытарскай фабрыкі "Камунарка". Наведванне  фабрыкі для дзяцей атрымалася пазнавальным, чароўным падарожам у цукерачны свет, які нікога не пакінуў раўнадушным.  

А яшчэ трэба дадаць, што дадзеная  накіраванасць дае магчымасць дзецям выбраць прафесію, сваёй працай у будучыні прыносіць карысць свайму народу.

Версия сайта для слабовидящих