27 лютага 2025 года вучні Мётчанскай сярэдняй школы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску
27 лютага 2025 года вучні Мётчанскай сярэдняй школы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску. Экспазіцыя баявой тэхнікі і ўзбраення, Брэсцкая крэпасць, партызанскі рух, рэйкавая вайна, жахлівыя факты аб канцэнтрацыйных лагерах смерці, серыя карцін Міхаіла Савіцкага "Лічбы на сэрцы", Смаленскі бой, бітва пад Масквой, подзвіг Мікалая Гастэлы - пра ўсё гэта і многае іншае вельмі цікава распавядаў малодшы навуковы супрацоўнік музея Валерый Голуб. Краналі душу гукавыя спецэфекты. Экскурсія да глыбіні душы ўразіла дзяцей. Вярталіся дадому сцішаныя, у роздумах аб жахах вайны.