27 чэрвеня працоўны калектыў установы адукацыі наведаў замкавы дуэт "Косава-Ружаны". Здзейснілі кароткі экскурс ў гісторыю беларускіх зямель і пабывалі ў месцах, якія звязаны з імёнамі знакамітых людзей Айчыны. Галоўны пункт праграмы - Палац Пуслоўскіх у Косаве, дом-сяліба беларускага нацыянальнага героя Тадэуша Касцюшкі, Ружанскі замкавы комплекс роду Сапегаў.