25 сакавіка 2025 года педагагічны калектыў Мётчанскай школы наведаў экспазіцыі музея, створанага на базе ДУА "Гімназія №3 г.Барысава"
У межах падрыхтоўкі да педагагічнага савета "Самавызначэнне асобы настаўніка ў сучасным адукацыйным асяроддзі" 25 сакавіка 2025 года педагагічны калектыў Мётчанскай школы наведаў экспазіцыі музея, створанага на базе ДУА "Гімназія №3 г.Барысава". Экспазіцыя, прысвечаная гісторыі адукацыі Барысаўскага раёна парадавала атрыбутамі савецкай школы. Уразілі гістарычныя звесткі, прадстаўленыя ў музеі. Парадавалі летапісы ўстаноў адукацыі, фотаздымкі знаёмых педагогаў, кіраўнікоў, педагагічныя дынастыя, асабістыя рэчы вядомых настаўнікаў Барысаўшчыны. На вялікі жаль, мы не знайшлі інфармацыі аб гісторыі стварэння Мётчанскай школы, якой у 2024 годзе споўнілася 140 гадоў.
Музей, прысвечаны памяці героя Вялікай Айчыннай вайны Кузняцова Івана Піліпавіча, самага маладога кавалера Ордэна Славы усіх трох ступеняў, захапіў цікавым аповедам эксурсаводаў аб жыццёвым і баявым шляху чалавека. Яму было наканавана лёсам стаць у пасляваенныя гады нашым земляком. Нізкі паклон пошукаваму атраду "Памяць" за праведзеную працу.