Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 43 90; 77 43 30; 77 43 60
222146 Минская область, Борисовский район, д. Н. Мётча, ул. Школьная, 9а

І зноў наша Берагіня

17.05.2024
І зноў наша Берагіня

І зноў танцуе "Берагіня"…

На ўсю сілу буяе вясна. Хутка напоўняцца новымі падзеямі самыя працяглыя па часе школьныя канікулы. А ў памяці ўдзельнікаў фальклорнага гурту "Берагіня"  зноў і зноў усплываюць шчаслівыя імгненні іх творчага жыцця, якімі быў напоўнены гэты навучальны год. Былі выступленні ў навучальных установах раёна, удзел у Мінскіх адкрытых конкурсах "Кацігарошак" (апавядальнікаў народнай прозы)  і "Ветразь" (выканаўцаў беларускіх народных танцаў) і г.д..

Заключным, справаздачным  мерапрыемствам гэтага навучальнага года стала выступленне Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь узорнага фальклорнага гурту "Берагіня" перад роднай школьнай сям’ёй: сябрамі, настаўнікамі, бацькамі, аднавяскоўцамі. Традыцыйны "Канцэрт у майскім садзе" адбыўся 17 мая. На ім выступілі не толькі самі берагінцы, але і малодшая група "Зярняткі" - спадкаемцы "Берагіні", і самыя маленькія - дашкольнікі і першакласнікі. "Артысты" падарылі гледачам радасныя эмоцыі, бацькоў і настаўнікаў перапаўняў гонар за кожнага, хто танчыў, спяваў, іграў, апавядаў.

Пасля канцэрта кожнаму з бацькоў, чые дзеці атрымоўваюць мастацкую адукацыю ў гэтым вядомым і адметным калектыве, былі ўручаны лісты падзякі. Словы ўдзячнасці ад кіраўнікоў калектыву за клопат пра дастойнае існаванне "Берагіні", пра спрыяльныя ўмовы для яе дзейнасці былі выказаны ў адрас дырэктара ўстановы адукацыі А.А. Сіняка і яго намеснікаў А.В.Крачкоўскай,  М.А.Міцянінай, Г. М.Абрамовіч.

А наперадзе - зноў навучальны год, а значыць, зноў праца, радасць, прыгожыя эмоцыі. Заснаванае на добрых традыцыях, школьнае жыццё зноў будзе ўзнёслым, творча  насычаным, духоўна багатым. А значыць, будуць выхоўвацца ў школе  сапраўдныя патрыёты роднай Бацькаўшчыны, сапраўдныя людзі зямлі беларускай!

Версия сайта для слабовидящих