20 сакавіка, напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі спаленай вёскі Хатынь. Хвілінай маўчання, пад гукі метранома школьнікі ўшанавалі памяць загінуўшых. Рабяты ўспомнілі факты аб Хатыні. Абмеркавалі важнасць захавання гістарычнай памяці. Няма нічога каштоўнейшага, чым чалавечае жыццё і мір на Зямлі, а памяць - гэта адказнасць кожнага пакалення. Да такога вываду прыйшлі навучэнцы. Напрыканцы ўрока яны сфармулявалі наказ жывым і напісалі пісьмо будучаму пакаленню.