Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 43 90; 75 14 86; 77 43 30; 77 43 60
222146, Борисовский район, д. Н.Мётча, ул. Школьная, 9-А

МАЯ БЕЛАРУСЬ

21.02.2026
МАЯ БЕЛАРУСЬ

Сапраўдным урокам патрыятызму, адказнасці і веры ў будучыню Рэспублікі Беларусь стала экскурсія на рэспубліканскую выставу дасягненняў "Мая Беларусь" для рабят 21 лютага.  Ужо з першых крокаў экспазіцыя  прыцягнула ўвагу  яркімі інтэрактыўнымі  зонамі, сучаснымі тэхналогіямі і нагляднымі  прыкладамі дасягненняў Рэспублікі Беларусь. Рабяты  з цікавацю знаёміліся з тым, як развіваецца энергетыка, прамысловасць, сельская гаспадарка, навука і культура нашай краіны. Асаблівае захапленне  ў школьнікаў выклікалі тэматычныя пляцоўкі, дзе можна было  не толькі паглядзець, але і пасядзець за рулем сучаснай тэхнікі, даведацца аб дасяненнях беларускага машынабудавання.  Асобная ўвага  была скіравана  на прыроднае багацце краіны, яе культуру і гістарычную памяць. Сімвалічныя вобразы, нацыянальныя  матывы, элементы  традыцый напомнілі школьнікам, што любоў да Радзімы пачынаецца  з павагі  да яе мінулага і гонару  за сучаснасць.

Наведванне  выставы стала  для ўсіх важнай падзеяй, якая дапамагла глыбей  усвядоміць, які велізарны  шлях прайшла наша краіна і якія перспектывы адкрываюцца перад ёю.

Версия сайта для слабовидящих