Усе мы пражываем на тэрыторыі Беларусі і з'яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Гэта ганаровае званне дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы Канстытуцыі, любы чалавек мае права на дастойнае жыццё і асобаснае развіццё.
У школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцам, якім споўнілася 14 год, ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны падарункавыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
Мы ўпэўнены, што маладое пакаленне зробіць усё неабходнае для далейшага росквіту нашай краіны!