13 студзеня ў нашых вёсках традыцыйна "калядуюць".
"Прыйшлі калядкі - пячы аладкі!" Стары Новы год на Мядоцкай зямлі традыцыйна адзначаюць калядаваннем. Збіраецца моладзь, апранаюцца ў казу, цыганоў, мядзведзя, выбіраюць механошу, бяруць з сабою зорку і ідуць па вясковых хатах з мэтай павесяліцца, пажадаць гаспадарам здароўя і шчасця, насыпаць зерня для дабрабыту і, канешне, пачаставацца каўбаскай, салам, блінамі, цукеркамі. А да гэтага дня ўжо прайшлі навагоднія ранішнікі, навагодні вечар для старшакласнікаў, выставы дэкаратыўна прыкладной творчасці, зімовыя канікулы. Дзякуй Новы год за святочны настрой і падарункі!