У гэтым навучальным годзе традыцыйна 1 верасня адбылася ўрачыстая лінейка. Вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў ад усёй душы павіншаваў з гэтым незабыўным днём дырэктар установы Ягор Аляксеевіч Мандрык. Па традыцыі вучні ХІ класа ўручылі першакласнікам падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - кнігу “Беларусь - наша Радзіма”.