Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 43 90; 77 43 30; 77 43 60
222146, Борисовский район, д. Н.Мётча, ул. Школьная, 9-А

Прафарынтацыя ў дзеянні

13.02.2025
Прафарынтацыя ў дзеянні

Экскурсія на Барысаўскі завод агрэгатаў


12 лютага вучні 9 і 10 класа наведалі ААТ "Барысаўскі завод агрэгатаў", які функцыянуе з 1878 года. Вельмі цікава і пазнавальна правялі экскурсію Святлана Пятроўна і сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Антон Весніч. Лесазавод, суднаверф, вытворчасць запалак і піяніна. Зараз завод спецыялізуецца на выпуску дызельных рухавікоў. Увагу вучняў таксама  прыцягнула спартыўная зала, зала стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі, трэнажорная зала, сталовая, магазін для работнікаў завода. А  спартыўную залу могуць наведваць не толькі рабочыя, але і іх дзеці ў вольны час. Наведалі музей завода, цэх з аўтаматызаваным абсталяваннем і сталярны цэх. Уразіла тое, што ў цэху, акрамя ўсяго абсталявання, знаходзяцца пакаёвыя кветкі. Хочацца выразіць вялікую падзяку за арганізацыю такой цудоўнай экскурсіі.
https://www.instagram.com/share/p/_c6ddgbgH

Версия сайта для слабовидящих