Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

222146 Минская область, Борисовский район, д. Н. Мётча, ул. Школьная, 9а

С Днем знаний

02.09.2021
С Днем знаний

Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся сапраўдным быць сынам маёй Беларусі. (М. Пазнякоў)


Першага верасня,
Першы званок
Зноўку на першы паклікаў урок.

01 верасня 2021 года адбылося свята першага школьнага званка, які азначае пачатак новага навучальнага года. Мерапрыемства ва ўстанове адукацыі атрымалася радасным, прыгожым і запамінальным. Першы ў жыцці званок - для першаклашак, апошні навучальны год - для выпускнікоў. Усіх прысутных на ўрачыстай лінейцы павіншавалі дырэктар установы Я.А. Мандрык і госці - кіруючая справамі Мётчанскага сельвыканкама Джуган М.Ф., і інш.. Яны пажадалі здароўя настаўнікам, бацькам, поспеху вучням; дасягнуць высокіх вынікаў і пастаўленых мэтаў. Першакласнікі атрымалі падарункі ад «Таварыства на водах» (акцыя «В первый класс вместе с ОСВОДОМ»). Новы навучальны год пачаўся першым урокам, які прайшоў па тэме: «Единство белорусского народа ‑ основа независимой страны», прысвечаны Году народного адзінства.. Асноўная мэта і задачы першага ўрока - стварэнне ўмоў для ўсведамлення навучэнцамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванне адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, выхаванне павагі да гісторыі і традыцый Рэспублікі Беларусь,  да дасягненняў сваёй радзімы. 

Изображение

Мне верасень руку падаў:
- Ты ў школу свой партфель сабраў?
- Сабраў партфель і сам сабраўся,
І з вольным летам развітаўся.
- Куды ж цяпер твой дзень імчыцца?
- Вучыцца, Верасень, вучыцца.

 

Версия сайта для слабовидящих