12 лютага прайшла сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам, палкоўнікам у адстаўцы Аляксандрам Іванавічам Сцешыным. Вучні даведаліся аб падзеях Афганскай вайны, аб мужнасці, стойкасці і гераізме воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі свой абавязак за межамі Радзімы. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню паважлівых адносін да гісторыі сваёй краіны, фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і ўсведамлення міра на зямлі. Хочацца выразіць вялікую падзяку вайсковай часці 43064 72 гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў за арганізацыю цікавай змястоўнай сустрэчы.