Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

222146 Минская область, Борисовский район, д. Н. Мётча, ул. Школьная, 9а

Свята мудрасці і дабрыні

09.10.2024
Свята мудрасці і дабрыні

Дзень НАСТАЎНІКА


На мінулым тыдні ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Мётчанская сярэдняя школа Барысаўскага раёна" адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню НАСТАЎНІКА. Нашы дзеці падрыхтавалі шмат сюрпрызаў, добрых спраў, музычных нумароў і творчых падарункаў. З самага ранку 4 кастрычніка работнікаў школы сардэчна сустракалі на чырвонай дарожцы апладысментамі і ўсмешкамі нашы дзеці. На ўрачыстай лінейцы адбылося адкрыццё партрэтнай галерэі, прысвечанай настаўнікам нашай школы. Над партрэтамі працавалі вучні ад 5 па 9 класы пад дэвізам "Я - мастак. Я так бачу..." Пасля ўрокаў усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу наведалі канцэрт, які прадэманстраваў вакальныя, музычныя, харэаграфічныя, апавядальніцкія таленты нашых вучняў і настаўнікаў. 

У нядзелю 6 кастрычніка мы віншавалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў установы адукацыі. Сустрэчы былі напоўнены радасцю, пажаданнямі і новымі планамі на юбілейны год! 

Атрымалася сапраўднае "свята мудрасці і дабрыні"! 

Версия сайта для слабовидящих