17 сакавіка стартаваў Міжнародны тыдзень фінансавай адукаванасці - штогадовая агульнасусветная кампанія павышэння дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах.
У межах фарміравання налогавай культуры навучэнцаў ва ўстанове адукацыі прайшоў урок налогавай адукаванасці "Дзецям аб налогах", які правяла начальнік аддзела інфармацыйна-тлумачальнай работы інспекцыі Міністэрства па налогах і зборах Рэспублікі Беларусь па Барысаўскаму раёну Ірына Георгіеўна Якушава.