Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 43 90; 77 43 30; 77 43 60
222146, Борисовский район, д. Н.Мётча, ул. Школьная, 9-А

Вечар школьных сяброў

04.02.2025
Вечар школьных сяброў

1 лютага 2025 года ў Мётчанскай школе адбыўся Вечар сустрэчы выпускнікоў


Вечар сустрэчы выпускнікоў заўсёды доўгачаканае і хвалюючае свята для выпускнікоў, вучняў  і настаўнікаў школы.  Першага лютага ў цёплай дамашняй атмасферы ў Мётчанскай школе сабраліся выпускнікі розных гадоў, сабраліся, каб  на нейкі час трапіць у гады свайго дзяцінства.

У гэтым годзе на сустрэчу прыйшлі тыя, хто ў мінулым годзе яшчэ былі вучнямі, выпускнікі, якімі ганарыцца школа. З сямі вучняў двое атрымалі залатыя медалі, адна выпускніца – сярэбраны медаль.

Былі таксама выпускнікі самыя старэйшыя, якія закончылі школу ў 1975 годзе, 50 гадоў таму назад.

Завітаў у школу з падарункамі і цёплымі словамі падзякі  выпускнік 2000 года, сярэбраны медаліст.

Прыйшлі на сустрэчу выпускнікі-юбіляры, тыя, хто скончылі школу 5, 15, 35, 45 гадоў таму.
https://www.instagram.com/share/p/BAGC8Tz0Q_

 

З  прывітальным словам звярнуўся  дырэктар школы, Алег Аляксандравіч Сіняк. Ён выразіў шчырую падзяку ветэранам педагагічнай працы, настаўнікам і ўсім выпускнікам, павіншаваў іх з гэтым асобым святам.

Настаўнікам і ветэранам педагагічнай працы былі ўручаны Лісты падзякі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама.

Далей гасцей віталі вучні школы. Кожны нумар святочнай праграмы суправаджаўся бурнымі апладысментамі. На працягу вечара гучалі цёплыя словы вядучых, песні, вершы, вучні ігралі на цымбалах, на гітары.

Крануў сэрцы ўсіх прысутных верш Галуза Ксюшы «Не смейте забывать учителей!».

Вітала гасцей і наша славутая "Берагіня"!
https://www.instagram.com/share/p/BAQ5nfk__c
 

 

Хоць у школе сабраліся выпускнікі розных гадоў, але іх аб'ядноўвае адно -  любоў да роднай школы і павага да настаўнікаў.

Сярод прысутных быў Абрамовіч Аляксей Анатольевіч, выпускнік 2000 года, сярэбраны медаліст. Выпускнік Барысаўскага політэхнічнага каледжа, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.  З 2003 года займае пасады  на дзяржаўнай службе.

А  вось выпуск 1990 года наогул адметны. Сярод 13 выпускнікоў 3 настаўнікі, 3 урачы-стаматолагі, былы старшыня саўгаса і сельвыканкама, ветэран МНС, на ліку якога мноства выратаваных жыццяў і....гонар класа, гонар школы ды і Рэспублікі Беларусь – заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па пажарна-выратавальнаму спорту, прызёр чэмпіяната свету 2002 года па пажарна- выратавальнаму спорту. А ў 2008 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём "За трудовые  заслуги" – Віктар Уладзіміравіч Зыранаў.

Школа ганарыцца сваімі выпускнікамі і чакае кожнага. Гледзячы на іх, настаўнікі разумеюць, што іх праца недарэмная, што на змену растуць адукаваныя спецыялісты, клапатлівыя бацькі, а самае галоўнае, добрыя людзі, якія заўсёды спяшаюцца на вечар школьных сяброў, каб узяць з сабой цёплыя ўспаміны і адчуць радасць сустрэчы.
https://www.instagram.com/share/p/BAKTmSHgxd

 

На працягу ўсяго вечара выпускнікі ўспаміналі сваіх былых настаўнікаў,  гучалі словы шчырай падзякі ўсім педагогам за веды і мудрыя парады, якія не раз дапамагалі ім ў дарослым, самастойным жыцці. Кожны выпускнік адчуў сябе часцінкай школьнай гісторыі.

https://www.instagram.com/share/p/_bepMlEjG

Версия сайта для слабовидящих