Сустрэчы, усмешкі, кветкі, жарты, смех… Вечар сустрэчы з выпускнікамі 06.02.2021 выклікаў пазітыўныя эмоцыі ва ўсіх прысутных, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю. Багацце пачуццяў у адных выклікала радасць, у другіх – слёзы. Галоўнае, абыякавых у школе не было.
На развітанне, выпускнікі падзякавалі за хвіліны радасці ад сустрэчы з дзяцінствам. Пажадалі школе новых перамог, радасных і цікавых школьных дзён.