Кожны год, у пачатку лютага, як у бацькоўскі дом, збіраюцца ў школу выпускнікі, каб сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, выказаць словы падзякі педагогам за незабыўныя ўрокі жыцця. Аднолькава шчаслівыя сустрэцца з дзяцінствам і школьным юнацтвам і тыя, хто атрымаў атэстаты 40, 30, 20 і 5 гадоў назад, і тыя, хто толькі год назад закрыў свой школьны альбом. Школа, настаўнікі аднолькава памятаюць і любяць усіх сваіх вучняў.
Для кожнага настаўніка радасць у тым, што яго помняць вучні. Сустрэча выпускнікоў таму пацвярджэнне. Але эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла свае карэктывы.
Да пабачэння, дарагія выпускнікі. Будзем рады сустрэцца з вамі на наступны год!