Круглы стол "Сямейныя традыцыі"
22 лютага 2025 года школьны музей "Этнагасцёўня" сабраў за круглы стол вучняў І і ІІ ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі, каб падзяліцца на роднай мове сваімі сямейнымі каштоўнасцямі. Тэма "Сямейныя традыцыі" знайшла водгук у кожным дзіцячым сэрцы. Яны з радасцю апавядалі пра сваю сям'ю, сваіх родных і блізкіх, пра святы ў сям'і, пра падтрымку ў цяжкія моманты, пра адпачынак і сумесную працу, пра любоў да роднай зямлі і адказнасць за свой двор, сад, вуліцу. Кіравала працэсам настаўнік беларускай мовы і літаратуры Антаніна Анатольеўна Абрамовіч.