Калейдаскоп прафесій
15 сакавіка 2025 года праводзілася асветніцкая гульня "Калейдаскоп прафесій. Кім быць?" Педагогі Вольга Валянцінаўна Усава і Святлана Мікалаеўна Мацюшонак пазнаёмілі вучняў 2-7 класа з цэлым спектрам сучасных прафесій. Загадкі, прыказкі і прымаўкі, пантаміма, фотаздымкі і відэаролікі дапамаглі ў забаўляльнай форме расказаць аб цікавых і складаных, захапляльных і неабходных прафесіях. Салодкі стол стварыў сітуацыю даверлівай размовы аб сваіх планах.