Прайшла спартыўная эстафета, прысвечаная Дню народнага адзінства "Мы разам, мы адзіны". Камандам былі прапанованы розныя займальныя конкурсы са скачкамі ў мяшках, бегам з абручамі, эстафеты з мячом, кеглямі, дзе яны маглі праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і ўменні. Рабяты спаборнічалі ў хуткасці, лоўкасці і ўменнях працаваць у камандзе. Спартыўны задор, жаданне дасягнуць перамогі для сваёй каманды захаплялі настолькі, што яны не заўважалі, што адывалася вакол. Усе стараліся прыйсці да фініша першымі. Удзельнічаючы з такіх эстафетах, дзеці змаглі адчуць сябе вялікай спартыўнай сям'ёй.