Займальная гадзіна «Калі ёсць сям'я, значыць шчаслівы я!»
Настаўніца пачатковых класаў, Палехіна Алеся Леанідаўна , правяла займальную гадзіну "Калі ёсць сям'я, значыць шчаслівы я!" Рабяты расказвалі пра свае сем'і: хто ў іх жыве, чым яны займаюцца. Разважалі, навошта чалавеку сям'я, якой яна павінна быць, што ўмацоўвае сям'ю, а што разбурае. Калі ўсё добра, сэрца нашай сям'і б'ецца спакойна, яно напоўнена радасцю за кожнага з нас. Узгадалі, что набліжаецца светлае добрае свята - Дзень маці. Удакладнілі, што клопат і дапамога патрэбны нашым родным не толькі ў цяжкія хвіліны, але і ў хвіліны радасці.Рабяты збіралі прыказкі, будавалі дом радасці, гулялі.