29.11.2025 22 навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у праглядзе музычнай казкі "Не хачу быць сабакам" у Доме культуры імя Максіма Горкага г. Барысава. Кожны з нас часам марыць стаць іншым. Быць самім сабой бывае сумна. Вясёлы спектакль аб дружбе і аб тым, што кожны павінен быць на сваім месцы пакінуў незабыўны след у душы вучняў пачатковых класаў. Дзякуй артыстам, дзякуй супрацоўнікам Дома культуры за цёплы прыём!!!