6 студзеня 2025 года ў ДУА "Мётчанская сярэдняя школа Барысаўскага раёна" прайшла V Школьная навукова-практычная канферэнцыя "Калядная зорка"
У адпаведнасці з гадавым планам работы Дзяржаўнай установы адукацыі “Мётчанская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” на 2024/2025 навучальны год, загадам дырэктара ад 29.11.2024 № 231
з мэтай абагульнення і трансляцыі педагагічнага вопыту, актывізацыі інтэлектуальнай, пазнавальнай, даследчай і творчай дзейнасці вучняў і падрыхтоўкі да ўдзелу ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі,
6 студзеня 2025 года была праведзена пятая школьная навукова-практычная канферэнцыя выхаванцаў, вучняў і педагагічных работнікаў “Калядная зорка”. На канферэнцыі былі прадстаўлены 8 выступленняў. Тэмы даследванняў абраныя даследчыкамі зыходзячы з актуальнасці, прадметнага інтарэсу, індывідуальных схільнасцей, магчымасцей і асабістага досведу.
Вызначыліся высокім узроўнем падрыхтаванасці, нестандартным падыходам прэзентацыі матэрыялу, грунтоўным зместам праведзенай даследчай працы выступленне вучаніцы 8 класа Галуза Ксеніі “Сонца – як лексема, сонца – вобраз” (кіраўнік працы Абрамовіч Антаніна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры). Рэкамендавана прадставіць работу на раённай навукова-практычнай канферэнцыі.
На высокім узроўні прадстаўлена даследчая праца вучня 6 класа Кудзіна Яўгенія “Масленка ў Беларусі і ў Велікабрытаніі” (кіраўнік Станкевіч Святлана Уладзіміраўна, настаўнік англійскай мовы) і работа вучня 3 класа Лесуна Арцёма “Пластылінавая цацка” (кіраўнік Палехіна Алеся Леанідаўна, настаўнік пачатковых класаў). Апошняя рэкамендавана для ўдзелу ў раённым конкурсе “Я – даследчык” .
“Вялікдзень – гэта свята Хрыстова Уваскрэсення”, праца вучаніцы 10 класа Бабіцкай Аліны пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сусолкінай А.У. прадэманстравала цікавы падыход да вывучэння гісторыі роднай вёскі праз святкаванне праваслаўных святаў у сваіх сем’ях і ў сваіх вёсках.
Цудоўным прыкладам вывучэння вобразаў кветак і раслін у рускай літаратуре стала даследчая праца “Вобразы кветак і раслін у рускай літаратуре XIX ст.” вучаніцы 9 класа Зіміной Анастасіі, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы Касцюковіч М.В.
Выдатна абараняў сваю даследчую працу “Бярозавы сок” вучань 4 класа Кістанаў Мацвей, якой кіравала настаўнік пачатковых класаў Мацюшонак С.М.
Працягам пазакласнай работы па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет” стала даследчая праца “Адходы – у даходы”, якую падрыхтавала вучаніца 5 класа Шаціла Аліна пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі і хіміі Якавец С.У.
Леушкін Арсеній (вучань 2 класа) і Леушкін Віктар (вучань4 класа) пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Усавай В.В. зрабілі вывады аб тым, “які ўплыў аказвае правільнае харчаванне
на здароўе малодшых школьнікаў”. Група даследчыкаў прачытае лекцыю малодшым школьнікам аб арганізацыі правільнага харчавання.