Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 43 90; 77 43 30; 77 43 60
222146, Борисовский район, д. Н.Мётча, ул. Школьная, 9-А

Віншуем пераможцаў!

17.04.2023
Віншуем пераможцаў!

Народная музычная культура Беларусі - бязмежнае нацыянальнае багацце, якое ўражвае шматграннасцю, самабытнасцю і каларытам. Нашы продкі пакінулі ў спадчыну шмат песень, найгрышаў, інструментальных кампазіцый. Праз стагоддзі нас заварожвае музыка традыцыйных музычных інструментаў - дуды, скрыпкі, цымбалаў, гармоніка… Цяпер асабліва важна не проста захаваць сваё нацыянальнае багацце, не музеефікаваць народную музычную спадчыну, а ствараць магчымасці для яе распаўсюджвання.

13 красавіка 2023 года ў горадзе Мінску адбыўся III Адкрыты конкурс беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны”.
Акрамя турніраў конкурсу “Спеўнае выканальніцтва” і “Музычна-інструментальнае выканальтніцтва”, у турніры салістаў-мультываканаўцаў твораў народнай спадчыны мелі права ўдзельнічаць выканаўцы, якія не маюць сярэдняй і вышэйшай музычнай адукацыі.
Сярод калектываў і выканаўцаў конкурсаў пераможцамі сталі і нашы навучэнцы Кавальчук Аляксей і Кудзін Кірыл - удзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту “Берагіня” (кіраўнікі М.А. Козенка, А.А. Абрамовіч).

Віншуем!!!

Версия сайта для слабовидящих