"Веды! Творчасць! Супрацоўніцтва!" - пад такім дэвізам прайшоў тыдзень пачатковых класаў у нашай установе адукацыі. Змест мерапрыемстваў насіў рознабаковы, творчы характар і дазволіў навучэнцам раскрыць свой творчы патэнцыял.
Завяршыўся прадметны тыдзень фальклорным святам "Саракі". Навучэнцы віталі надыход вясны.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай знаёмства вучняў са звычаямі беларусаў "запрашаць" вясну; засваення абрадаў, карагодаў, прыкмет пры святкаванні свята "Саракі"; узбагачэння мовы малодшых школьнікаў, прывіцця любові да роднага краю.
На свяце адбыліся цікавыя абрадавыя дзеянні. Добры настрой падаравалі вяселыя гульні, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы.