Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Мётченская средняя школа Борисовского района"

222146 Минская область, Борисовский район, д. Н. Мётча, ул. Школьная, 9а

Доўгі час у розных рэгіёнах Беларусі Новы Год святкавалі ў розны час. На тэрыторыі ВКЛ сустракаць Новы год 1 студзеня пачалі з 1364 года. Ва ўсходняй частцы Беларусі з 1493 па 1700 гг.. Новы Год пачынаўся па візантыйскай царкоўнай традыцыі з 1 верасня. Толькі 20 снежня 1700 г. выйшаў указ Пятра I аб святкаванні пачатку года 1 студзеня.
Важнай часткай навагодняга свята была урачыстая абрадавая вячэра, да якой кожная сям'я рыхтавалася па прынцыпе "як Новы Год сустрэнеш, такім ён і будзе".
Падчас навагодніх святаў нашы продкі праводзілі розныя абрады, рытуалы і варажбы, з дапамогай якіх яны хацелі забяспечыць мір і дастатак сабе і сваёй сям'і.
У некаторых рэгіёнах Беларусі раніцай Новага года праводзілі абрад засявання: дзеці хадзілі з торбай, напоўненай зернем, па вёсцы, заходзілі ў хаты, віталі гаспадароў і імітавалі сяўбу (пасыпалі падлогу зернем жыта, аўса, ячменю). Выконвалі абрад моўчкі або з кароткай песняй, у якой жадалі гаспадарам дабрабыту і ўраджаю. У падзяку за гэта маленькіх выканаўцаў адорвалі падарункамі.
А што ж наконт Дзеда Мароза?
Прататыпам Дзеда Мароза ў Беларусі можна лічыць Зюзю - старажытнае бажаство, якое з'яўляецца ўвасабленнем зімовай сцюжы. У народзе падчас правядзення навагодніх святочных абрадаў яго згадвалі аж да XIX стагоддзя: "Зюзя на дварэ - куцця на стале". Беларусы ўяўлялі сабе Зюзю сівым тоўстым дзедам нізкага росту з калматай барадой, босым, без шапкі, з жалезнай булавой. Верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але час ад часу наведваецца ў вёскі, прыносячы туды моцны мароз.
Дзецям было цікава даведацца пра традыцыі святкавання Новага года? 

Версия сайта для слабовидящих